Skip to main content

Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас

42,00 zł
Udostępnij

Аўтар: Сяргей Шапран

Выдавецтва: Цымбераў Р. М., 2025 г.

132 с., мяккая вокладка.

Распаўсюджанае меркаванне, што купала- і коласазнаўства — найбольш даследаваныя тэмы сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і таму адкрыцці тут апрыёры выключаныя, наўрад ці можна назваць слушным. Прыкладам таму хоць бы гэтая кніга, дзе ўпершыню сабраны 44 сяброўскія шаржы на Янку Купалу і Якуба Коласа.

Першыя народныя паэты Беларусі неаднойчы рабіліся героямі сяброўскіх кпінаў мастакоў, прычым як вядомых, так і забытых сёння. У кнізе "Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу" даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана ўпершыню разам прадстаўлены ўсе вядомыя на сёння шаржы на песняроў, адна з несумненных вартасцей якіх у тым, што, зробленыя пераважна пры жыцці класікаў, яны сталі каштоўным сведчаннем мінулай эпохі.

Twój koszyk

    Twój koszyk jest pusty