Skip to main content

Зменены час

42,00 zł
Udostępnij

Аўтар: Марыя Чапская.

Пераклад: Бярнарда Іванова

Выдавецтва: Тэхналогія, 2024 г.

143 с., цв. вокладка.

Аўтарка — пляменніца знакамітага Караля Чапскага, узгадаваная ў маёнтку Прылуках пад Менскам. Гэта другая частка яе ўспамінаў (першая, “Еўропа ў сям’і”, выйшла ў перакладзе на беларускую мову ў 2023 г.). “Зменены час” прысвечаны падзеям 1914–1921 гадоў — ад пачатку Першай сусветнай вайны да Рыжскага міру. Праз лёсы сваёй сям’і Марыя Чапская паказвае, як ва ўмовах руйнавання старых імперый давалі сабе рады нашчадкі “краёвай” спольшчанай шляхты — немалой і гістарычна значнай часткі насельніцтва Беларусі. Як маладыя Чапскія, не ўпадаючы ў роспач, шукаюць духоўнае апірышча і ўласнае месца ў змененым свеце — бо ўсё, што дагэтуль было іх светам, страцілі? Як выйшла, што Беларусь перастала быць іхным домам? Адказы можна пашукаць у гэтай кнізе.

Twój koszyk

    Twój koszyk jest pusty