Skip to main content

Ad Astra. Празаічная паэма ў лістах

68,25 zł
Udostępnij

Аўтар: Эліза Ажэшка, Тадэвуш Гарбоўскі.

Пераклад: Святлана Воцінава

Выдавецтва: Czabor Publishing, 2025 г.

334 с., цвёрдая вокладка.

120 гадоў таму Ad Astra назвалі "творам, які застаецца". Аўтары змясцілі пад яго назвай музычнае слова "дуэт" і разгарнулі сюжэт на фоне гімнаў жывой прыродзе, песень сівой даўніны, музыкі космасу і маўчання сфінксаў. Галасы герояў даносяцца з Белавежскай пушчы і Бернскіх Альпаў, ад поўнага цудаў і страхаў урочышча Чорны Гушчар і ад велічных леднікоў Роны, ад казачнай даліны Лаўтэрбрунен, над якою звініць пастушковая песенька, і ад узрытых дзікамі руін беларускага замка, адкуль нясуцца ў лес гукі прывіднага палявання...

У мелодыю кахання ўплятаюцца ноты жыцця: героі вядуць, калі гаварыць мовай нашага часу, філасофска-псіхалагічны батл, у якім сярод іншага чуюцца спрэчкі патрыёта і касмапаліта, сэрца і розуму, шчасця і ахвярнасці, кахання і абавязку.

Твор з'яўляецца працягам рамана Элізы Ажэшкі "Дзікунка" ("Два полюсы"). Па-беларуску выходзіць упершыню.

Twój koszyk

    Twój koszyk jest pusty