Аўтар: Алесь Аркуш.
Выдавецтва: Skarynyčy, 2025 г.
130 c., мяккая вокладка.
Як прызнаецца ў сацсетках сам аўтар, раман "Запавольваньне" – бадай што галоўная кніга ягонага жыцьця. Гэта сапраўдная споведзь, гранічна шчырая рэфлексія, дэталёвае асэнсаваньне мінулага, цяпершчыны і магчымай будучыні. Чытачу прапануецца выправіцца ў захапляльную і насычаную дзівоснымі ды ашаламляльнымі здарэньнямі вандроўку – ад маленства ў далёкай Манголіі да падзей у сёньняшняй Усходняй Эўропе, дзе на вачох разгортваецца маштабная трагедыя вайны. Гэты тэкст – гіпнатычны калейдаскоп гісторый, пачуцьцяў, думак, успамінаў і мрой, неверагодна паэтычная містэрыя нязломнага чалавечага духу, што імкнецца напоўніцу спасьцігнуць сваё зямное прызначэньне.