Skip to main content

Самае трывожнае лета

47,25 zł
Udostępnij

Аўтар: Крысціна Бандурына

Выдавецтва: hochroth, 2023 г.

Мяккая вокладка, 32 с.

«Самае трывожнае лета» – нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыянальнага ўздзеяння. Першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісці за ім.

Згадкі пра канкрэтны час, якія сустракаюць чытача на старонках кнігі, разам з «цялеснасцю» вобразаў (фірмовай карткай Крысціны Бандурынай), з амаль што фізічным адчуваннем крыві на далонях, параненых берцамі рэбраў, якое передаецца праз слова, з інтатацыяй суму і роспачы, з ілюстрацыяй, адмыслова зробленай Polyhtony, ствараюць мастацкі свет, поўны трывогі. Без пафасу і экзальтацыі. З цвярозым усведамленнем, што навокал ніхто не зменіцца і нічога не мае бессмяротнага значэння. Акрамя аднаго – кахання.

Twój koszyk

    Twój koszyk jest pusty