Аўтар: Ксенія Шталенкова
Выдавецтва: Цымбераў Р. М., 2024 г.
200 с., мяккая вокладка.
П’еса «ПАБУДЗІЦЬ ПРЫНЦЭСУ» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.