Аўтар: Адам Міцкевіч. Пераклад: Марыя Мартысевіч.
Выдавецтва: Gutenberg Publisher, 2023 г.
190 с., мяккая вокладка.
Вершаваная аповесьць “Гражына” (1823) на беларускую мову дагэтуль перакладалася двойчы цалкам, а таксама ў фрагмэнтах. У кнігу ўвайшоў новы пераклад аповесьці ў выкананьні Марыі Мартысевіч. Аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасьці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасьцю гучаньня, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысьвяціла вывучэньню тэксту і кантэксту. У кнізе вы таксама знойдзеце яе “Пасьлямову” — падарожжа па “Гражыне” ў прасторы і часе.