Skip to main content

Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж

89,25 zł
Udostępnij
Аўтар: Сяргей Тарасаў.
Выдавецтва: Цымбераў Р.М., 2021 г.
368 с., цвёрдая вокладка.

У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай Веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. Аб нябёснай Абаронцы Беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — і аўтар падручніка "Мая Краіна — Беларусь", з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю Краіны. У гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытным Полацку, у яе няпростыя гады ў манастыры, увесь яе шлях ажно да Канстантынопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вяртанне ў Полацк. Куды Яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнае СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і, нават, пайсці на "эшафот". Аўтар, археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні.

Twój koszyk

    Twój koszyk jest pusty