Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына / уклад., аўт. тэксту і камэнт. В.А. Лабачэўская ; пад рэд. К. Мацкевіч. – Лёндан : Skaryna Press ; Варшава : Czabor Publishing, 2024. – 256 с. : іл.
Выданьне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г. У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспэдыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касьцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі. Альбом мае навуковую і практычную каштоўнасьць для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролягаў, гісторыкаў навукі, музэйных супрацоўнікаў і будзе цікавы шырокаму колу аматараў беларускай традыцыйнай культуры.