Skip to main content

Эцюды пра любоў і каханне

42,00 zł
Udostępnij

Аўтар: Хасэ Артэга-і-Гасэт

Пераклад: Лявон Баршчэўскі

Выдавецтва: Энцыклапедыкс, 2024 г.

118 с., мяккая вокладка.

Прапанаваныя, бадай, самым знакамітым іспанскім філосафам Хасэ Артэгам-і-Гасэтам (1883-1955) як сродак адкрыцця чалавека свету разважанні пра любоў і каханне знаходзяць сваё абгрунтаванне ў розных галінах: у т. л. у самой філасофіі, псіхалогіі, навуцы аб каштоўнасцях або ацэнках, гісторыі разумення кахання або закаханасці.

"Эцюды пра любоў і каханне" ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, першапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 г. у мадрыдскай газеце "El Sol", а таксама ў газеце "La Naciyn", што па сёння выходзіць у Буэнас-Айрэсе. Іх першае іспанскае выданне ў выглядзе асобнай кнігі ўбачыла свет у 1941 г.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.

Twój koszyk

    Twój koszyk jest pusty