Аўтар: Алесь Пашкевіч
Выдавецтва: Цымбераў Р. М., 2025 г.
212 с., мяккая вокладка.
Кніга "Цясляр волі" распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Алеся ГАРУНА (Аляксандра Уладзіміравіча ПРУШЫНСКАГА).
Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.