Рудніцкая, Г. Р.
Беларуская народная вышыўка : аздабляльныя швы / Г. Р. Рудніцкая. – Мінск : Капитал Принт, 2023. – 92 с. : іл.
Кніга народнага майстра Беларусі Галіны Рудніцкай напісаная на аснове шматгадовага даследавання беларускай народнай вышыўкі і з’яўляецца дапаможнікам па вывучэнні вялікай групы аздабляльных швоў. У кнізе прыведзеная класіфікацыя гэтых швоў па тэхніках і падрабязна апісаная тэналогія іх выканання. Рэкамендуецца для выкладчыкаў беларускай народнай вышыўкі, кіраўнікоў гурткоў, майстроў вышыўкі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай вышыўкай як відам народнага мастацтва.