Аўтар: Дзмітрый Дзятко.
Выдавецтва: BALTKRIEVIJAS VESTURES UN KULTURAS INSTITUTS, 2022 г.
773 с., мяккая вокладка.
У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныя асаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.