Аўтар: Дзяніс Мацеша.
Выдавецтва: Энцыклапедыкс, 2024 г.
76 с., мяккая вокладка.
Ілюзія – шлях: несканчоны кругазварот уяўных дзеяў, безупынны сон ува сне.
Слова здольнае на міг спыніць гэты няўхільны лёт, стварыўшы адбітак у часовай прасторы. Але і яно – Ілюзія.
Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021-2023 гадох. У творах няма адказаў на экзыстэнцыйныя пытанні. Ёсць толькі спроба дакрануцца да Дхармы скрозь межы дачаснага “Я”.
Прызначаецца ўсім аматарам паэзіі і філасофіі.