Аўтар: Павал Нічыпарук, Ігар Мельнікаў.
Выдавецтва: Альфа-кніга, 2017 г.
328 с., мяккая вокладка.
У першай частцы кнігі публікуюцца ўспаміны беларуса, ураджэнца Кобрыншчыны, жаўнера Другога польскага корпуса Павала Каленікавіча Нічыпарука. У іх ён дэталёва і яскрава апісвае выпрабаванні, праз якія яму давялося прайсці падчас Другой сусветнай вайны. У другой частцы выдання змешчаны нарысы беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, прысвечаныя розным аспектам гісторыі Беларусі.